ЯРМОШЫНА ПАХВАЛІЛА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ РЭЖЫМНАЙ ФАЛЬШЫЎКІ

Ярмошына пахваліла групу В. Вячоркі. У разгар чарговай рэжымнай фальшыўкі пад назовам “мясцовыя выбары” 14 студзеня а 15 гадзіне яна зьявілася на БТ і прызналася, што ў Менску назіраецца праблема з кворумам на выбарчых участках, зьявіліся ня больш за 37% выбарцаў. “Всё хорошо только в Мірошніченковском округе століцы, там прішло уже более 50% ізбірателей...” У Мірашнічэнкаўскай акрузе балатаваўся вядомы В. Вячорка. Падпісваўся абрэвіятурай “Партыя БНФ”, ягоныя таварышы раскідвалі агіткі па паштовых скрынях пра “незалежнасьць і справядлівасьць”. Кандыдат нават даў канцэрт “беларускіх выканаўцаў” на адной з мясцовых пляцовак. Прышчэпленыя да антыбеларускага рэжыму псэўдафронтаўцы, мабыць, здолелі падмануць некаторых людзей. Тыя так зазывалі іх “за справядлівасьць”, што многія і пайшлі на выбарчы фарс. Можа Вінцуку цяпер мэдаль дадуць — “За заслугі перед режімом”.

Фарс працягнуўся й пасьля “галасаваньня”. Нават вялікі А. Лебедько карцінна зьняў сваю кандыдатуру за два дні да 14 студзеня. Вінцук “пайшоў да канца”. Нават пасьля ганебных “вынікаў галасаваньня” ён выступіў на радыё Свабода з гнеўнай прамовай: “Я буду дамагацца праз суд выпраўленьня гэтай несправядлівасьці!..” Гэта выглядала так сьмешна і недарэчна, што вінцукова прамова правісела на старонцы Свабоды ўсяго некалькі гадзінаў і зьнікла.

Янка Базыль