“БЕЛАРУСАЖЭРЦА” НА ПРЫЁМЕ Ў ЛУКАШЭНКІ

25 студзеня 2007 г. Нямецкая газэта “Die Welt” публікуе інтэрвію з А. Лукашэнкам. Бярэ інтэрвію вядомы “беларусазнаўца” з Бэрліна Аляксандр Рар. Шмат аб чым гаворыць ужо тытул артыкула — “Апазыцыя ў Беларусі зусім не забаронена”. Цікава чытаць толькі пачатак тэксту, а менавіта першае пытаньне Рара да шклоўскага субяседніка. Рар называе яго “самым загадкавым з усіх прэзыдэнтаў постсавецкага часу”.

Наш камэнтар: Далей пад гладзенькія пытаньні Лукашэнка расказвае пра свае “рэформы”, пра сваё “адстойваньне незалежнасьці Беларусі”, як ён “не дапусьціць увядзеньня расейскага рубля ў РБ” і г.д. “Прэзыдэнт” дазволіў сабе некалькі рэзкіх пасажаў у адрас Расеі, але нагадаў, што “мы за союз, но чтобы наші государства былі равноправнымі”. Пра беларускую мову і культуру Рар свайго суразмоўцу не спытаўся (для Рара такіх зьяваў не існуе). У канцы тэксту няма аніякой статыстыкі, аніякога камэнтара. Нямецкі чытач атрымае карцінку шклоўскага рэжыму, якую беларусы штодня бачаць з экранаў БТ і са старонак рэжымных газэтаў. Атрымаюць і падумаюць: “Які гаваркі гэты шклоўскі бюргер. Так дбае аб сваёй Вайсрусланд...”

Юрка Марозаў