У ЭЎРОПЕ БЕЗ ПЕРАМЕН

1 лютага 2007 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведамляе з Англіі. Паліцыя арыштавала ў горадзе Бірмінгеме 9 асобаў. Стала вядома, што гэтыя мусульмане рыхтавалі захоп брытанскага вайскоўца мусульманскага веравызнаньня. Яны хацелі адсячы яму галаву, накруціць сцэну пакараньня на відэа, а потым палохаць жахам сваіх зямлякоў, якія спрабуюць служыць брытанскай дзяржаве.

Наш камэнтар: Тэлебачаньне паказвае сцэну паліцэйскай апэрацыі ў ангельскім Бірмінгеме. Але здаецца, што падзеі разгортваюцца недзе ў Ісламабадзе або Карачы. Паўсюль сотні людзей у экзатычных строях і чалмах. На дзеяньні паліцэйскіх яны глядзяць змрочна, але не ўстрывожана.

Афіцыйная статыстыка дэманструе, што новае пакаленьне мусульманскай моладзі (якое нарадзілася ў Брытаніі) значна больш палітызавана, чым пакаленьне іхных бацькоў. Зразумела, што ня ў сэнсе падтрымкі палітычных, культурных і грамадзкіх каштоўнасьцяў брытанскай супольнасьці, а якраз наадварот — у сэнсе гатоўнасьці змагацца супраць гэтых каштоўнасьцяў і супраць дзяржавы, у якой яны жывуць і чыё грамадзянства маюць. Тых са сваёй супольнасьці, хто служыць брытанскай радзіме, хто робіць кар'еру, тым больш вайсковую, яны ненавідзяць і маюць намер зьнішчаць. Гэтых грамадзянаў з былых калёній ёсьць ужо мільёны ў Брытаніі, Францыі, Нідэрляндах і па ўсёй Заходняй Эўропе. Сумесная будучыня зь імі ўжо напаўняе сэрцы эўрапейскіх абыватэляў і паліцэйскіх непазбыўнай трывогай. Брусэльская дэмакратыя хавае разгубленасьць пад парэпанай шыльдай “правоў чалавека”. Калі нехта ў Эўропе згадвае пра правы нацыі, яго адразу абзываюць фашыстам і канібалам ды наладжваюць кампанію шальмаваньня. Палітыка “адкрытых дзьвярэй” і хатняга імпэрыялізму працягваецца. Эўропа ідзе па сьлізкай сьцяжыне пад кіраўніцтвам брусэльскіх сусаніных.

Валеры Буйвал