“ХТО БУДЗЕ ПАМПАВАЦЬ СІБІРСКУЮ НАФТУ?”

27 студзеня ў швайцарскім Давосе ўся міжнародная фінансава-прамысловая канфэрэнцыя слухала байкі ад крамлёўскага госьця. Д. Мядзведзеў, першы нам. прэм'ера РФ, паабяцаў рэзка павысіць здабычу нафты ў Расеі. “Мы догонім Саудовскую Аравію!..” — імпэтна гукаў ён. Раней крамлёўцы арыентаваліся на Амэрыку (“Обгонім і перегонім!”), потым “апусьціліся” да Партугаліі (якую зьбіралі дагнаць праз 20 гадоў). Цяпер вось кінуліся сьледам за радзімай прарока Магамэта. Цікава, а хто будзе пампаваць “чорнае золата” пасярод сібірскай мерзлаты? Можа Мядзведзеў з дорогімі москвічамі пераселіцца ў дзікі край і возьмецца за лом і рыдлёўку? Нешта ня верыцца... Каб выжыць імпэрыі, Крэмль павінен вярнуцца да царска-сталінскай практыкі высяленьня цэлых народаў у месцы, дзе немагчыма жыць. Зразумела, што першымі на чарзе зьяўляюцца беларусы, якім тлумяць галаву з “союзным государством”. У нас не пытаюцца. І мы ня будзем распытваць захопнікаў, дыскутаваць з імі. Поста будзем гнаць іх з нашай зямлі.

Юрка Марозаў