“МЫ ВЕРЫМ У БОГА”

5 лютага 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з ЗША. Сацыялягічныя апытаньні ў чарговы раз паказалі тыповую амэрыканскую статыстыку. Толькі тры адсоткі амэрыканцаў прызнаюць, што ня вераць у Бога. Атэіст ня здолеў бы стаць ані прэзыдэнтам, ані сэнатарам, таму што яго не падтрымала б большасьць грамадзтва. Людзі не даверылі б атэісту ўсынаўленьне сваіх дзяцей. Дырэктар Discovery Institute Брус Чэпмэн тлумачыць такую пазыцыю амэрыканцаў гістарычнай традыцыяй. Ад самага пачатку ўтварэньня сучаснай Амэрыкі рэлігія заўсёды мела фундамэнтальнае значэньне. У шматнацыянальнай і шматканфэсійнай краіне менавіта рэлігійнасьць, — ня важна, хрысьціянская, мусульманская або юдэйская, — зьяўляецца аб'ядноўваючым фактарам у грамадзтве. Калі ў 1950-я гады прэзыдэнт Айзэнхаўэр хацеў патлумачыць амэрыканцам, чаму ЗША павінны супрацьстаяць савецкаму саюзу, ён сказаў: “Таму што мы верым у Бога”.

Наш камэнтар: Амэрыканцам і ўсяму чалавецтву трэба зразумець, што ў Маскве з тае пары нічога істотна не зьмянілася. Адыход ад палітыкі дзяржаўнага атэізму на прасторах цяперашняй імпэрыі — гэта зьява мімікрыі. РПЦ як была, так і застаецца інструмэнтам імпэрскай палітыкі. Цяпер яна яшчэ больш шчыльна ўключана ва ўнівэрсальную сістэму гэбізму. Гэта ўласна ня ёсьць Царква ў нармальным значэньні як інстытуцыя і супольнасьць, што служыць Богу і людзям. Гадаванцы КГБ, школаў марксізма-ленінізма ня могуць быць служкамі рэлігіі. Яны могуць толькі выконваць фарысейскія рытуалы і дурыць народ. Не выпадкова, што маладыя людзі паўсюль, дзе пануе РПЦ, у большасьці адвярнуліся ад гэтага фальшывага маскоўскага тэатру. У Беларусі РПЦ зьяўляецца чужой структурай, якая актыўна падтрымлівае антынародны рэжым, маскоўскую агрэсію супраць нашай краіны. Выратаваньне даўняй і сьвятой традыцыі беларускага Праваслаўя магчыма толькі пры ўмове аднаўленьня нацыянальнай аўтакефальнай, незалежнай ад сатанінскай Масквы Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Юрка Марозаў