“МЫ ГАРАНТУЕМ, ШТО РУСКІХ ТУРЫСТАЎ У ВАШЫМ ГАТЭЛІ НЯ БУДЗЕ...”

Людзі ў розных краінах шмат новага даведаліся пра “русскіх товарішчей” пасьля жудаснага цунамі ў Паўднёвай Азіі, галоўным чынам у Тайландзе ў сьнежні 2004 года. Для ўсіх нармальных народаў гэта была агульная бяда. Пасярод няшчасьця людзі дапамагалі адзін адному, ратавалі зусім незнаёмых асобаў, аддавалі апошняе пацярпелым, дэманстравалі сапраўдную чалавечую салідарнасьць. Успомнім, а хто піў гарэлку, лаяўся і рагатаў на ўсю глотку пасярод няшчасьця? Гэта былі сотні расейскіх “отдыхаюшчіх”, якія вельмі адэкватна паказалі сваю немаральную сутнасьць. Яны, маўляў, прыехалі на экзатычны пляж адпачываць — дык “ізвольте обслужіть”.

Цікава, што “тайскі сіндром” з цягам часу атрымаў сваё разьвіцьцё. Цяпер “ребята” пачынаюць свой шабас не на трапічным курорце, а ўжо непасрэдна з моманту пачатку падарожжа. 7 лютага шасьцёра “ребят” загрузіліся ў самалёт “Аэрафлоту” у маскоўскім аэрапорце. Яны былі ўжо ў адпаведным стане расейскіх “отдыхаюшчіх” — упітыя гарэлкай і агрэсіўныя. Не пасьпеў самалёт узьляцець, як яны ўшчалі бойку ў салёне і пачалі ламіцца ў кабіну пілётаў. Нават міліцыя ня здолела даць рады гэтай бандзе. Давялося выклікаць спэцназ, які ўрэшце скруціў бандытаў. Вядома, што ў заходніх турагенствах даўно ўжо існуе адмысловая турпаслуга (вельмі папулярная). Называецца яна — “адпачынак без рускіх”. Кліентам гарантуюць, што ў іхным гатэлі, на іхным пляжы і ў іхнай зоне пад пальмамі ня будзе “отдыхаюшчіх”. Цывілізаваныя людзі даволі нацярпеліся расейскага хамства, гнюснасьці і цынізму. Нават у некаторых беларускіх турфірмах вам прыязна падкажуць: “Мы гарантуем, што рускіх турыстаў у вашым гатэлі ня будзе...”

Валеры Буйвал