АДДАЦЬ ЖЫЦЬЦЁ ПА КАМАНДЗЕ З КРАМЛЯ

15 лютага па Беларусі разгарнуўся “День воінов-інтернаціоналістов” (пра што нагадалі ўсім вялікія транспаранты ў гарадах краіны). Прамаскоўскі рэжым сьвяткаваў чарговую гадавіну вываду савецкай арміі з Аўганістану (15 лютага 1989 г.). Выклятая народамі каляніяльная авантура дагэтуль падаецца антыбеларускай афіцыйнай прапагандай у якасьці нейкага “інтернаціонального долга” (каму і што “задолжалі” беларусы?). Паўсюль адбываліся сходы вэтэранаў той няшчаснай вайны (даволі маладых яшчэ мужчынаў) з удзелам цяперашніх рэжымных піянэраў і чырвоных сьцягоў. Па БТ круцілі савецкія і цяперашнія расейскія стужкі пра “крутых” дэсантнікаў, якія вызваляюць Каўказ ад каўказцаў і г.д. “Аўганцаў” вазілі на пацешную “лінію Сталіна”, рабілі салюты пад расейскую “патрыятычную” папсу. Відавочным ёсьць імкненьне рэжыму зрабіць з аўганскага няшчасьця цэлага пакаленьня беларусаў яркі прапагандысцкі лубок пад соўсам “Подмосковные вечера”. Каб і цяперашняе пакаленьне нашага народу было гатовае аддаць жыцьцё па першай камандзе з Крамля.

Янка Базыль