“ГАЛЯНДЫЯ ДАЕ ПРЫКЛАД ДЛЯ ЎСЯЕ ЭЎРОПЫ”, — СКАЗАЎ САДЗІК ХАРШАЎІ

23 лютага 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра “інтэграцыю мусульманаў у галяндскае грамадства”. Праз тры гады пасьля забойства ісламскімі экстрэмістамі галяндскага рэжысёра Ван Гога (што раззлавала ўвесь эўрапейскі народ Нідэрляндаў) лева-цэнтрысцкі ўрад Нідэрляндаў аддаў два міністэрскія партфэлі двум мясцовым мусульманам. “Галяндыя дае прыклад для ўсяе Эўропы”. — сказаў на гэта Садзік Харшаўі, дырэктар Інстытуту шматкультурнага разьвіцьця ў Утрэхце (ёсьць такі). Ён паведаміў таксама, што за апошнія гады ў галяндскія ворганы мясцовай улады было абрана на 60% больш прадстаўнікоў мусульманскай абшчыны. Сем такіх жа прадстаўнікоў зьяўляюцца дэпутатамі парляманту. Газэта, аднак, нагадвае, што абодва згаданых міністры маюць падвойнае грамадзянства і ў дадатак да нідэрляндскага маюць у кішэні яшчэ адзін пашпарт экзатычнай краіны. Такая вось “інтэграцыя”. Таму правыя партыі краіны выступаюць за адмену падвойнага грамадзянства і спыненьне ісламізацыі маленькай эўрапейскай краіны.

Наш камэнтар: Левыя працягваюць размываньне эўрапейскай краіны, ператварэньне яе ў экзатычны султанат сіламі некантралюемай іміграцыі з Усходу і Поўдня. Супраціўляюцца гэтай самагубчай палітыцы толькі патрыёты-нацыяналісты. Адначасова ў Азіі і Афрыцы працягваецца ліквідацыя апошніх арэалаў хрысьціянскай культуры і апошніх хрысьціянскіх абшчынаў. Дзіўная лёгіка палітыкі лібэральна-сацыялістычных начальнікаў у Эўропе.

Валеры Буйвал