“ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА” ПЕРАЎТВАРАЮЦЬ ЭЎРОПУ

3 сакавіка 2007 г. Французкая газэта “Liberation” піша пра маладзёвую злачыннасьць у Берліне. 82,3% рэцыдывістаў (што зьдзейсьнілі больш за два правапарушэньні) — гэта маладыя з імігранцкіх семьяў. Лідыруюць у бандыцкіх справах палестынцы, што прыехалі зь Лівану, і туркі. Напады на людзей, рабункі, акты вандалізму, публічныя выразы зьнявагі ў адрас жыхароў-берлінцаў, гвалтаваньні, наркагандаль, забойствы. За апошні год у сталіцы статыстыка такіх маладзёвых злачынстваў вырасла на 5%. Але на тэрыторыі школаў — на 24% (!). Вырасла статыстыка ўзброеных нападаў. Крыміналягіст Клаўдзіўс Одэр камэнтуе падзеі: “Немцы надта доўга хавалі праблему гвалту з боку маладых імігрантаў у імя рамантычнай візіі талерантнасьці і павагі да культураў, якія адрозьніваюцца ад нашай культуры...”

Наш камэнтар: Цяпер берлінцы ходзяць па вуліцах, азіраючыся і прыгінаючыся. Абы не патрапіць на якога турэцкага смаркача, што лічыць сваім абавязкам адпрацаваць на іх усе свае юнацкія комплексы і гімнастычныя прыёмы. Берлінскія школы пад ружовым сьцягам інтэрнацыяналізму паступова ператвараюцца ў гета для нямецкіх школьнікаў, якіх “перавучваюць па-свойму” агрэсіўныя і арганізаваныя ў бандыцкую герархію чужынцы. Такі вось вынік “правоў чалавека” і “адкрытых дзьвярэй”.

Ёсьць яшчэ адзін, ня менш драматычны вынік. Нацярпеўшыся зьдзекаў ад экзотаў (якіх апантана бароніць “талерантны” закон), нямецкая моладзь голіць галовы, бярэ ў рукі палкі і запісваецца ў экстрэмісцкія нямецкія групоўкі. Такім чынам, дэмагагічны заклік лібэралаў-сацыялістаў да “шматкультурнага грамадзтва” прывёў толькі да ўзаемнай нянавісьці. Разумныя людзі па ўсёй Эўропе ўжо даўно папярэджваюць свае грамадзтвы аб неабходнасьці спыніць гэты абсурд. У сувязі з гэтым трывожыць навязьлівае гаварэньне рэжымнай прапаганды пра тое, што нібыта “Беларусь — гэта шматнацыянальная краіна” (мясцовых гэбельсам хацелася б як мага хутчэй ачысьціць Беларусь ад беларусаў).

Валеры Буйвал