ПЕРАЙМАЮЦЬ ІМПЭРСКІ ВОПЫТ МАСКВЫ

11 сакавіка 2007 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” піша пра бэльгійскія справы. Франкамоўная бэльгійская сацыялістычная партыя выступіла з “рэвалюцыйнай” ідэяй: арганізаваць у краіне дзьвюхмоўныя школы. Флямандскія партыі выступілі з пратэстам супраць “ідэі”. Патрыёты заявілі, што гэта пагражае сувэрэнітэту Фляндрыі.

Наш камэнтар: Любімая “ідэя” русіфікатараў Беларусі мае, такім чынам, сваіх прыхільнікаў і ў іншых краінах. Народ, які дбае аб сваёй мове і культуры, аб сваёй паўнавартаснай будучыні, ніколі ня пойдзе на падступны кампраміс з чужынцамі.

Валеры Буйвал