РАСЕЙСКІЯ СПРАВЫ

23 сакавіка Вярхоўны суд РФ ліквідаваў Рэспубліканскую партыю Расеі. Прычыны, вядома, фармальныя. А як дынамічна ўсё пачыналася на пачатку 1990-х. “Бдітельные органы” знайшлі недзе ў Сібіры маладога і імпэтнага дэпутата Лысенку. Лубянскія іміджмэйкэры зьляпілі з правінцыяла “нацыяналістычнага байца правага ўхілу” і пачалі езьдзіць, зьбіраць хаўрусьнікаў па постсавецкай прасторы. “Органы” сьпяшаліся запоўніць палітычную нішу сваім верным таварышам. Запоўнілі, і таварыш пачаў выконваць сваю “правую” ролю: праклінаць “інородцев”, якія развалілі Саюз, заклікаць да яднаньня ўсіх “кому дорогі совместные ідеалы” і г.д.

Усе ўжо забыліся пра гэтага падстаўнога Лысенку. Людзі пачынаюць ужо забывацца пра “палымяных расейскіх правых дэмакратаў” наступнай хвалі: Яўлінскага, Хакамаду, Нямцова (што так доўга і настойліва бадзяліся па Беларусі ў гасьцях у вінцучкоў-лебедько). Усіх гэтых “правых” Крэмль-Лубяннка віртуозна (і адначасова груба) выкарыстаў у сваіх інтарэсах у якасьці шырмы ўсталяваньня свайго фашызму-гэбізму. Марыянэткі ўжо даўно ляжаць на палітычным сьметніку. Кантора паступова ліквідуе марыянэткавыя тэатрыкі, дзе яны служылі. Але гэта не зьбівае з панталыку мясцовых мілінкевічаў з вінцучкамі. Яны запрасілі на 25 сакавіка цяперашняга лідэра Рэспубліканскай партыі РФ Рыжкова разам з лідэрам “правых сілаў” Бялых. Мабыць, зьбіраліся разам запэўнівацца ў вечнай дружбе і падтрыманьні.

Юрка Марозаў