КУЛІСЫ КАМЭДЫІ

2 красавіка палатнікі генэрал Фралоў і Скрабец сабралі свой прарасейскі мітынг на бангалёрскім сабачніку. Сабралася чалавекі тры, замест абяцаных трыццаці тысячаў. Сярод іншага зьвярнула на сябе ўвагу такая дэталь. Палітычныя клоўны выставілі на подыюме, зь якога збіраліся прамаўляць да натоўпаў, “гатовых абараняць ад Лукашэнкі Расею”, два сьцягі — расейскі трыкалёр і сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Папярэдняе шоў на тэму блытаніны каштоўнасьцяў і прыярытэтаў зрабіла КГБ РБ яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, надрукаваўшы вялікі наклад налепак пра “день белорусского едінства”. На іх былі паказаны побач Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і ануча БССР-РБ, на іншай налепкавай мадэлі “едінства” быў таксама партрэт “едіного” Мілінкевіча, які заклікаў да сумеснага сьвяткаваньня народнага Дня Волі з антынародным рэжымам. Зазывалы на “едіненіе” заклеілі ўсю сталіцу гэтай прадукцыяй расейскіх друкарняў.

Мілінкевічу, Вячорку і іхнай кампаніі ўдалося падмануць беларускую моладзь і зьвесьці тысячы людзей ад плошчы Каліноўскага як мага далей. Ім удалося цынічна выкарыстаць людзей, ашукаць моладзь пустым мерапрыемствам. Кантора і яе паслугачы прызвычаіліся нячыстымі рукамі хапацца за наш сьвяты Сьцяг, выкарыстоўваць яго ў сваіх подлых грантаўскіх справах. Пасьля мілінкевіцкай правакацыі 25 сакавіка наступныя правакатары ўжо зусім расперазаліся і задумалі выкарыстаць наш Сьцяг у абароне Расеі. Але гэта было ўжо надта, як кажуць імпэрцы — “чересчур”. Правакацыя 2 красавіка ганебна правалілася, кантора ў прынцыпе дарэмна “спаліла” (раскрыла) “сваіх людзей” Фралова і Скрабца. Але вось жа яны ў хуткім часе засядуць разам у “камітэце па арганізацыі Чарнобыльскага шляху”: Мілінкевіч, Вячорка, Лебедько разам з Фраловым і Скрабцом. Яны ўжо цяпер заявілі, што павядуць людзей на вядомы сабачнік на Бангалёры (там, аказваецца, ёсьць капліца РПЦ). Няўжо наша моладзь зноў пойдзе за гэтай публікай?

Янка Базыль