“НІВОДЗІН З РАСЕЙСКІХ КАТАЎ НЯ ВЫКАЗАЎ ШКАДАВАНЬНЯ БЕЛАРУСАМ”

21 красавіка 2007 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” піша, што сямья карэйскага студэнта, які забіў 32 асобы ў Вірджынскім тэхналягічным унівэрсітэце, выступіла з публічнымі прабачэньнямі і спачуваньнямі ў адрас амэрыканскага грамадзтва і семьяў ахвяраў тэракта.

Наш камэнтар: Што ж, гэта сьведчыць пра ўзровень культуры гэтых людзей, пра традыцыю чалавечых адносінаў. Менавіта гэтыя фактары не дазваляюць краіне, дзе свабодна прадаецца зброя, ператварыцца ў дзікія джунглі з зьвярынымі парадкамі. У Беларусі акупацыйны расейскі рэжым зьнішчыў і скалечыў мільёны людзей. Справу зьнішчэньня і гвалту над нашым народам, беларускай культурай і мовай працягвае прамаскоўскі рэжым. Рабілася і робіцца ўсё гэта канкрэтнымі івановымі і пятровымі. Многія з іх атабарыліся на нашай зямлі, дажылі тут да старасьці, карыстаюцца ільготамі і пэнсіямі, маюць раскошныя кватэры і дачы. Ніводзін з расейскіх катаў або іхных нашчадкаў аніразу ня выказаў прынамсьці шкадаваньня беларусам, не пакаяўся ў злачынствах, не папрасіў прабачэньня. Наадварот, многія з іх працягваюць антыбеларускую дзейнасьць, а ўсе яны і іхныя сямейнікі публічна выказваюць нянавісьць, плююць у твар беларусам. Вечна так ня будзе. Ня будзе акупант-ненавісьнік беспакарана куражыцца на нашай зямлі.

Юрка Марозаў