ШАЛЁНЫЯ ПЛЯНЫ Ў РАСЕІ

20 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” Крамлёўскае кіраўніцтва абвясьціла аб новай атамнай ініцыятыве. Пачалася пабудова агромністай плавучай атамнай станцыі. Атамаход “Ламаносаў” будзе мець два атамных рэактары і выпрацоўваць энэргію, дастатковую для горада з 200-тысячным насельніцтвам. Мяркуецца, што атамаход будзе абслугоўваць Чукотку і Камчатку. Ён выйдзе ў мора ўжо праз тры гады, але гэта толькі пачатак. Крэмль пабудуе яшчэ сем такіх атамных суднаў. Эколягі ў шоку, папярэджваюць, што на рухомых аб'ектах небясьпека новай чарнобыльскай катастрофы значна большая. Спэцыялісты заяўляюць, што такі аб'ект значна лягчэй захапіць тэрарыстам.

Наш камэнтар: Вось куды ідуць шалёныя крамлёўскія нафтадаляры. Крамлёўскія вар'яты рыхтуюць чалавецтву новую атамную бяду. Сьвет павінен урэшце зразумець, што атамны Карфаген павінен быць узяты пад міжнародны кантроль.

Валеры Буйвал