“ДЭМАКРАТЫ” (ПРАГМАТЫКІ) У СУПРАЦОЎНІЦТВЕ З КАМУНІСТАМІ

Вось што перадало 29 — га красавіка радыё Свабода:

“Сёньня ў Менску і ў Гомелі прайшлі канфэрэнцыі абласных арганізацыяў палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў. На іх вырашаліся пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Міні-кангрэс Менскай вобласьці праходзіў у сядзібе БНФ. На яго сабралася 85 дэлегатаў са 126-ці. Найбольшую колькасьць, 26 дэлегатаў мела ПКБ, 17 АГП і 16 Партыя БНФ. У выніку галасаваньня па асноўных пунктах была падтрыманая пазыцыя левых сілаў. Дэлегат Юрась Зянковіч патлумачыў:

“У Менскай вобласьці сярод дэлегатаў кангрэсу, канечне, пераважалі левыя сілы. І гэта адбілася на выніках галасаваньня. Па сутнасьці, асноўныя пытаньні, якія былі для нас істотнымі, мы прайгралі”.

Вось такія кур'ёзы палітычнага выраджэньня ёсьць цяпер на Беларусі. Але расьце новае беларускае Адраджэньне, і калі яно не выпэцкаецца ў гэтае балота — будзе мець будучыню.

-інфа-