АСІМІЛЯЦЫЯ — ЗЛАЧЫНСТВА СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА.

(Інфармацыя і папярэджаньне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў у інтарэсах імпэрскай Расеі)

Прыводзім некалькі вызначэньняў асіміляцыі з расейскіх крыніцаў (узятыя менавіта расейскія крыніцы, каб не было спасылак на тэндыцыйнасьць):

1. Энциклопедия “Народы и религии мира”: Ассимиляция (от лат. assimilatio — подражание, уподобление, сходство) этническая, частичная или полная утрата культуры в пользу другой, обычно доминирующей культуры, включая и смену этнической идентичности (см. Самосознание этническое)... В России ассимиляция происходит главным образом в пользу русской культуры и языка. Ассимиляция может осуществляться и через структурное или прямое насилие, когда государство препятствует распространению языка и других форм культуры этнических меньшинств и даже отказывает им в признании и в предоставлении гражданских прав.

2. Мегаэнциклопедия. Универсальная энциклопедия. (http://www.megabook.ru/bes_98/encyclop.asp?TopicNumber=4273) АССИМИЛЯЦИЯ (от лат. assimilatio),

1) уподобление, слияние, усвоение.

2) В этнографии слияние одного народа с другим с утратой одним из них своего языка, культуры, национального самосознания. Различают естественную ассимиляцию, возникающую при контакте этнически разнородных групп населения, смешанных браках и т. п., и насильственную ассимиляцию, характерную для стран, где национальности неравноправны.

3. Толковый словарь русского языка в 4-х т.: АССИМИЛИ'РОВАТЬ, (-рую, -руешь) сов. и несов., кого-что [латин. assimilo — уподобляю] (книжн.). Уподобить (уподоблять) себе, превратить (превращать) в себе подобного. Русские переселенцы на севере ассимилировали менее культурные туземные племена. (Па руска-імпэрскай логіцы ўсё, што ня рускае, тое “менш культурнае” БС.)

4. СЛОВАРЬ ПО ПРАВАМ ЧЕЛОВЕКА:

Ассимиляция (Assimilation) Процесс поглощения обществом других народностей. Разногласия и конфликты могут возникать, когда государство проводит политику насильственной ассимиляции в отношении меньшинств, населяющих его, которая нацелена на их денационализацию.

Калі перакласьці ўсе гэтыя вызначэньні на простую мову і нашу сытуацыю, то вынікае, што асіміляцыя беларусаў, якая разгорнута антыбеларускім рэжымам — гэта пэрманэнтны працэс забойства беларускага народа і ператварэньне яго ў нейкі іншы — народ ня лепшай якасьці. З улікам таго, што беларусы на сваёй тэрыторыі і ў сваёй дзяржаве ёсьць адзіны аўтахтонны (карэнны) і дамінуючы этнас, а не нацыянальная мяншыня, працэс асіміляцыі адбываецца мэтадамі зьнешняй структураванай агрэсіі з боку Расеі. Інструмэнтам расейскай асіміляцыйнай агрэсіі зьяўляецца лукашысцкі рэжым. Русіфікацыя прасоўваецца на Беларусь як гніль, як пашырэньне арэала дэградацыі.

Прапануем задумацца і асэнсаваць сутнасьць зьявы, якая праяўлена ў пахвальбе Пуціну (у справе злачыннай асіміляцыі) дэпутаткі рэжымнай палаты, рускай Натальлі Аўдзеевай (Натальи Авдеевой). (Форум, Санкт-Пецербург, 24-25 кастрычніка 2006 г., дзе Пуцін сабраў прадстаўнікоў рускіх, якія жывуць за межамі Расеі. БС). Цытата: “... Депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси и Парламентского Собрания Союза Беларуси и России Наталья Авдеева рассказала, что в стране выходит 5600 русскоязычных изданий, русский язык наряду с белорусским является государственным, и на нем разговаривают 80 процентов населения.” (Александра Таранда “Три точки опоры”, газэта “Советская Белоруссия”, укладка “Союз”, за 2 лістапада 2006 г.)

Цяпер стала звычайнай практыка, калі накіроўваеш ліст у дзяржаўны ворган па–беларуску, то чыноўнік адказвае табе па-руску і часцей за ўсё не па сутнасьці. Зьвяртаешся да чыноўніка вусна па-беларуску, ён адказвае табе па-руску. На заўвагу пачуеш хадавую цяпер сэнтэнцыю: “У нас двуязычие. Нельзя насильно заставлять человека. Человек должен иметь право выбора, на каком языке ему говорить”.

Калі так гаворыць чалавек кшталту рускай Натальлі Аўдзеевай, то ён гаворыць гэта сьведама, гэта яго пазыцыя асімілятара і драпежніка. Калі такое гаворыць чыноўнік-беларус, то гэта, як правіла, схіленасьць перад рускай агрэсіўнасьцю, апраўданьне сваёй слабасьці і бесхрыбетнасьці. (Тут, дарэчы, элемэнтарнае парушэньне ў прымяненьні нават гэтага асіміляцыйнага закона пра “двумоўе”, бо дзяржаўны чыноўнік у такой сытуацыі павінен быў бы адказваць ў той мове, у якой да яго зьвярнуўся грамадзянін. Веданьне двух моваў для чыноўніка абавязковае.) Чыноўнікам-беларусам, якія па-рабску бязвольна прымаюць пазыцыю агрэсіўных асімілятараў, раім падумаць пра сваіх дзяцей.

Ад вас залежыць, ці вы дасьцё свайму дзіцяці ключык ад скарбонкі, дзе знаходзіцца душа і інтэлект вашага Роду, альбо ключ ад пустой скрыні, якую ён мусіць папаўняць чужымі для вашага Роду якасьцямі. Ці, хацелі б вы мець дзяцей ад чужога бацькі, непадобных на вас, якія б выгадаваліся і сказалі: “а вы, собственно, кто такой, вы что здесь дзелаеце”?

Пэўна ж, не хацелі б такога. Дык чаму вы для ўсяго народу, для ўсёй нацыі спрыяеце такому сваімі паводзінамі і сваёй дзейнасьцю?!

Ключыкам да інтэлектуальнай скарбонкі зьяўляецца родная мова. Ад бацькоў залежыць, ці будуць яны гаварыць з дзіцем па-беларуску, на роднай мове Роду і празь яе злучаць сваё дзіця з каранямі продкаў, ці будуць гаварыць па-руску, на чужой для іхняга Роду мове і павялічаць адрыў ад інтэлектуальных каранёў свайго Роду. У выпадку выкарыстаньня “русского языка” вынікае, што продкі Роду жылі дарма, іх інтэлектуальныя набыткі будуць такімі бацькамі глыбока закапаныя і заасфальтаваныя. Дык як успрымаць падкінутую ворагамі і шырока ўжываную чыноўнікамі сэнтэнцыю “Человек должен иметь право выбора, на каком языке ему говорить?”

Ці можа дарагое вам дзіця зрабіць выбар? Выбар за яго (і як бачым сёньня, ня лепшы) робіце вы, бацькі, пад уплывам хлусьлівай и драпежнай расейска-імпэрскай дэмагогіі “о превосходстве русской культуры и русского языка”.

Мэта злачыннай асіміляцыі расейскіх імпэрцаў у тым, каб задушыць наш інтэлект, інтэлектуальна прынізіць і падначаліць, перарабіць нас у “рускіх ніжэйшай якасьці”. Свае мэты яны ня надта і хаваюць. Дастаткова пазнаёміцца зь іхнымі плянамі па выпраўленьні дэмаграфічнай сытуацыі ў Расеі за кошт суседніх народаў.

У імпэрска-расейскім асіміляцыйным ланцугу сёньняшнія працэсы зьнішчэньня тэрыторыі беларускай мовы і беларускага інтэлекту праз зьнішчэньне беларускіх умоваў выхаваньня ў дзіцячых садках і зьнішчэньне беларускай школы ёсьць такое ж злачынства, як і варварскія масавыя забойствы беларускага насельніцтва падчас захопу Беларусі пры імпэратрыцы Кацярыны ІІ і сталінскага генацыду 30-40-х гадоў ХХ-га стагоддзя.

“Тэхналёгія” асіміляцыі была на ўзбраеньні фашызму ХХ-га стагоддзя. Адольф Гітлер плянаваў ператварыць у рабоў цэлыя народы, частку зьнішчыць, астатніх асіміляваць. Цяпер расейская крамлёўская хунта праз сваю агэнтуру і адурманеную чыноўную вертыкаль рэжыму робіць на Беларусі тое самае.

Гэты зварот скіраваны найперш да чыноўнікаў-беларусаў.

Менавіта чыноўнікі маюць магчымасьць найбольш эфектыўна карэнным чынам зьмяніць сытуацыю ў справе спыненьня злачынных працэсаў асіміляцыі. Працэсы асіміляцыі захлынуцца, як толькі пачне пашырацца ўжываньне нашай роднай беларускай мовы. Трэба скарыстаць канстытуцыйны статус дзяржаўнасьці беларускай мовы. На агрэсію асімілятараў трэба адказаць цьвёрдасьцю пазыцыі ў адстойваньні сваёй нацыянальнай годнасьці. Неабходна перакуліць на 180 градусаў скіраванасьць выказваньня: “Чалавек павінен мець права выбару, на якой мове яму гаварыць”. “Мы робім выбар на карысьць беларускай мовы”. Так можна адказаць любому чынадралу-асімілятару, які атабарыўся ў структурах вэртыкалі рэжыму, калі ён спытае: “Что это ты перешел на белорусский?”

Чыноўнікі, якія робяць “прагматычны” выбар на ролю пасобнікаў забойства беларускага народа, ператварэньня яго ў “рускіх ніжэйшай якасьці”, становяцца на адну дошку з гэбоўскімі паслугачамі, якія “стукалі”, катавалі людзей ў турмах, ГУЛАГах, забівалі ў Курапатах. Настане час, калі прыдзецца адказваць за здраду сваім продкам, сваім нашчадкам і свайму народу.

Непазьбежны распад расейскай імпэрыі. Тое, што пачало гніць знутры, абавязкова згніе ўшчэнт. Ня выратуе ні газ, ні нафта, ні лубянскія спэцы.

Ганьба тым, што гнуцца, як трава, ганьба здраднікам.

Беларуская Дзяржава адродзіцца, беларуская культура расквітнее. Гэта зробяць Беларусы.

Пашана і слава абаронцам беларускай культуры! Пашана людзям, што не страцілі нацыянальнай годнасьці, што не ўгінаюцца перад чужынцам, што ня гнуцца перад абставінамі!

Дбайма і думайма пра будучыню Беларускай нацыі!

“Беларуская Салідарнасьць”

“Беларускае Нацыянальнае Адраджэньне”

“Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ”

(Камэнтар Зянона Пазьняка):

Гэты матэрыял падрыхтаваны беларускімі адраджэнцамі-фронтаўцамі. Тэкст Сяргея Папкова. У лютаўскім нумары газэты “Беларус” (№529) за гэты год быў зьмешчаны аналягічны аналітычны матэрыял тых жа распрацоўшчыкаў пад загалоўкам: “Любоў” Лукашэнкі да Расеі. Чым абярнулася яна для беларусаў.” Па памылцы ў газэце перад артыкулам стаіць прозьвішча З. Пазьняка. Я прамаў удзел у гэтай працы, але тэкст напісаны С. Папковым. За памылку (не па маёй віне) просім прабачэньня ў чытачоў.

Зянон Пазьняк