ВЫБАРЫ Ў ШАТЛЯНДЫІ

4 траўня 2007 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” піша пра першыя паведамленьні аб выніках выбараў у рэгіянальны парлямант Шатляндыі. Шатляндская Нацыянальная Партыя ўпэўнена лідыруе і забясьпечвае сабе большасьць. Шатляндскія нацыяналісты рыхтуюць на 2010 год рэфэрэндум аб аддзяленьні ад Вялікай Брытаніі і аднаўленьні незалежнасьці Шатляндыі. Ужо цяпер яны кажуць, што старшыня Нацыянальная Партыі Алекс Сэлманд стане першым прэм'ерам незалежнай Шатляндыі.

Наш камэнтар: Шатляндцы даўно прагнуць вырвацца з брытанскай камуналкі. Народы Эўропы адзін за адным аднаўляюць гістарычную справядлівасьць і аднаўляюць свае нацыянальныя дзяржавы пасьля стагоддзяў каляніяльнага панаваньня чужынцаў на іхнай зямлі.

Валеры Буйвал