“ПАНЕНКІ ЗАТРЭСЬЛІ ГАЛОВАМІ...”

13 траўня на песенным конкурсе Інтэрбачаньня ў Фінляндыі перамагла сьпявачка з Сэрбіі. У адрозьненьні ад большасьці выступоўцаў з іншых краінаў (якія сьпявалі на ангельскай мове) сэрбка Марыя сьпявала прыгожа і пранікнёна на роднай мове песьню “Малітва”. Сьпявалі на родных мовах і выступоўцы з усіх былых югаслаўскіх краінаў. Так не рабіў Калдун, выступоўца ад Беларусі (дзякуй, што сьпяваў па-ангельску, а не на мове акупантаў нашай краіны). Па ўсёй Сэрбіі на працягу двух дзён і начэй адбываліся стыхійныя сьвяткаваньні перамогі. Мільёны людзей (перш за ўсё моладзь) сьпявалі, танцавалі і радваліся разам, пад нацыянальнымі сьцягамі. Спадзяемся, што новае пакаленьне сэрбаў ня будзе ўжо мітынгаваць і крычаць за аднаўленьне белградскай імпэрыі і за свабоду Мілошавіча. Час мінае, імпэрыялістычная хвароба старэйшых, падобна, ня здольная парушыць нармальнае жыцьцё маладых, якія ўжо ня памятаюць бальшавіцкага маразма.

Цікава, што на конкурсе занялі трэцяе месца тры паненкі з Масквы. На сцэне яны былі апрануты ў чорнае, канвульсійна дрыгаліся і нешта дзіка гарланілі ў мікрафоны. Ніхто асабліва не сьвяткаваў у Расеі іхную “бронзу”. Падобна, што большасьць маладых у РФ такія ж самыя, як і гэтыя паненкі. У аэрапорце на пытаньні журналістаў пра творчыя ўражаньні паненкі затрэсьлі галовамі, як коні, і гікнулі: “Было клёво, блин, мы так оттянулись...”

Валеры Буйвал