НАЗІРАЕЦЦА ПРЫРОСТ АСАЦЫЯЛЬНАЙ ПОШАСЬЦІ

16 траўня 2007 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведамляе пра вулічныя сутыкненьні ў Капэнгагене. Днямі мэрыя дацкай сталіцы зьнесла яшчэ адзін “клапоўнік” у сумнавядомым квартале Хрысьціянія. Там жывуць усялякія асацыяльныя, якія арганізавалі сваю “камуну” і не падпарадкоўваюцца агульным правілам жыцьця. Калі ў 1987 г. у мэрыі сталіцы пачаліся дыскусіі наконт гэтага квартала, было вырашана пакінуць асацыяльных у спакоі, каб “правесьці сацыяльны экспэрымэнт”. Цяпер ня ведаюць, што рабіць з гэтым “экспэрымэнтам”. Сотні маладых грамілі вітрыны і гарадзкую маёмасьць, біліся з паліцыяй, у чарговы раз пашкодзілі бронзавую скульптуру “Русалачка” (сымвал Капэнгагена).

Наш камэнтар: Беларусаў на Захадзе заўсёды зьдзіўляе расперазанасьць і беспакаранасьць усялякай асацыяльнай брыдоты, абвешанай чэ-геварамі, чырвонымі зоркамі і дракуламі. Вядома, што свабодай, заваяванай народамі ў цывілізаваных краінах, вельмі хватка карыстаюцца розныя падонкі і прайдзісьветы, а таксама левая агентура, якая агітуе за “разбурэньне капіталістычнага бяспраўя”. Лубянскія товарішчі добра ведаюць стылёвыя прыёмчыкі гэтай шпаны. Падчас апошняга “чарнобыльскага шляху” у Менску, арганізаванага на бангалёрскім балоце псэўдаапазыцыяй, можна было ўбачыць пачварныя і цынічныя прыкметы асацыяльнага стылю: паўголыя паненкі з надпісамі на жываце “АЭС нет”, “ребята” з “Трэцяга шляху” і “Бунта” з “лысымі вожыкамі”. Антыбеларускі рэжым разам з паказушнай псэўдаапазыцыяй спрыяе зьяўленьню ўсёй гэтай сатанінскай пошасьці. Трэба, аднак, спадзявацца на імунітэт нашых маладых.

Валеры Буйвал