БРУСЭЛЬСКІ ТУПІК

25 траўня 2007 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” паведамляе пра высновы, зробленыя Камітэтам Рады Эўропы па супраціву расізму і неталерантнасьці: “Цяпер ксенафобскія выказваньні сталі зусім звычайнымі ў краінах, дзе пераход да шматкультурнага грамадзтва выклікае страхі. Гэта знаходзіць водгук у кантэксьце эканамічнага крызісу і глабалізацыі. Для большасьці грамадзянаў гэта ёсьць пытаньнем нацыянальнай тоеснасьці”.

Наш камэнтар: Няўжо ўрэшце нешта дайшло да брусэльскіх камісараў? Даўно мы ня чулі такіх адэкватных тэарэтызаваньняў пра нацыянальную тоеснасьць і грамадзкія страхі. Застаецца толькі зрабіць у Брусэлі шчырую выснову: пара канчаць пачварную палітыку “шматкультур'я” на тэрыторыі канкрэтных эўрапейскіх краінаў, якія маюць свае культуры. Выгадніцкі ідыятызм сацыялістаў-лібэралаў і глабалізатараў заходзіць у тупік.

Валеры Буйвал