НЯМЕЦКІЯ МАНЭЎРЫ

24 траўня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра візыт Пуціна ў Аўстрыю. Адзін з падтытулаў артыкула гучыць энтузіястычна — “Гаспадарнікі ў захапленьні ад дамоваў”. Прэзыдэнт Аўстрыі Гайнц Фішэр на поўніцу нахвальваў госьця: “З прыходам Пуціна Расея перажывае гаспадарчы ўздым асаблівай дынамікі”. Ён назваў Вену і Маскву “стратэгічнымі партнёрамі”. Пуцін прывёз з сабой некалькіх мільярдэраў (усе, як на падбор з “істінно русскімі фаміліямі”): Дзярыпаску, Вэксэльбэрга, Мілера. Яны падпісалі прамыя гаспадарчыя пагадненьні з Аўстрыяй, перш за ўсё па транспартыроўцы расейскіх нафты-газу ў Аўстрыю, якая будзе потым разьмяркоўваць сібірскае багацьце па заходніх краінах. Аднак, перад дзяржбудынкамі ў Вене сабраліся таксама дэманстрацыі пратэсту. Людзі трымалі чачэнскія сьцягі і казалі пра “палітыку страху” у Расеі.

Наш камэнтар: Аўстрыйскія газэты неяк змаўчалі пра адзін эпізод, а іншыя (напрыклад, славацкія) яго адзначылі. Аўстрыйскае кіраўніцтва заявіла аб сваёй салідарнасьці з супраціўленьнем Расеі амэрыканскай ініцыятыве з усталяваньнем у Чэхіі і Польшчы антыракетнага шчыта. Афіцыйная Вена таксама будзе “усёй душой” падтрымліваць уступленьне Расеі у Сусьветную гандлёвую арганізацыю (супраць гэтага выступае шэраг краінаў — сярод іх Польшча і Грузія). Аўстрыйскія немцы, такім чынам, разам з берлінскімі суродзічамі ў адкрытую пайшлі ў васальную залежнасьць ад шалёнага маскоўскага рэйха.

Цяпер мы разумеем, чаму шэраг аўстрыйскіх інстытуцыяў арганізавалі антыбеларускія канфэрэнцыі для менскага здрадніка М. Марыніча, які падпісаў усе дэклярацыі пра “прыярытэт інтарэсаў Расеі ў Беларусі”. А таксама, чаму Аўстрыйскі Банк аплочвае гэтую антыбеларускую дзейнасьць. Немцы ідуць у наступ шырокім фронтам супраць Беларускай дзяржавы. І ў каторы раз на працягу стагоддзяў робяць гэта разам з маскоўскім ворагам чалавецтва. Усе без выключэньня папярэднія такія манэўры скончыліся фінальным нямецка-расейскім сутыкненьнем і няшчасьцем для народаў Эўропы (у тым ліку таксама для германскага і расейскага).

Юрка Марозаў