АЛІМПІЙСКАЯ КАРУПЦЫЯ

12 чэрвеня 2007 г. Італьянская газэта “Repubblica” паведамляе з Кітаю. Мясцовыя актывісты праваабарончай арганізацыі “Play Fair” здолелі прабрацца на некалькі фабрык, якія выпускаюць прадукцыю і сувэніры з сымволікай Алімпійскіх Гульняў 2008 г., што павінны адбыцца ў Кітаі. Яны ўбачылі жудасныя сцэны эксплуатацыі непаўналетніх дзяцей, якія за мізэрную плату працуюць па 12 гадзінаў, дыхаюць шкоднымі выкідамі, ня маюць нармальных умоваў для адпачынку (уласна ім не даюць магчымасьці адпачываць). Малыя распавялі актывістам жудасныя гісторыі эксплуатацыі.

Наш камэнтар: Што ж, камуністы па ўсім сьвеце верныя сваім “славным традіціям”. А тлумачылі разумныя людзі з многіх краінаў чыноўнікам з міжнароднага алімпійскага камітэту, што нельга прызначаць Алімпіяду ў камуна-сярэднявечным Кітаі, дзе бальшавіцкі рэжым зьнішчае людзей. Зразумела, што чыноўнікі атрымалі кітайскія “падарункі” і энтузіястычна прагаласавалі за чырвоны Пекін. Мала верагодна, але ўсё ж магчыма, што гэтая публіка прагаласуе і за правядзеньне зімовай Алімпіяды ў расейскім Сочы (хаця спэцыялісты і даводзяць, што там німа ніякіх спартовых аб'ектаў). Карупцыя становіцца асноўным матывам міжнароднага спорту і шэрагу іншых зьяваў.

Юрка Марозаў