“ХІТРЫ ТВАР”

20 чэрвеня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” публікуе партрэт Пуціна — хітры твар, выраз упэўненасьці ў сябе. У тэксьце даецца расклад сілаў у Расеі. Расказваецца пра манапалістаў “ЮКОС” і “Газпром”, пра “лаяльных рускіх багатых людзей”. Асобны кавалак тэксту прысьвечаны асобе, што ёсьць на фотапартрэце. Цытуем: “Пуцін трымае ўсё ў кулаку і ідзе проста насустрач цяжкасьцям”.

Наш камэнтар: Ствараецца ўражаньне, што чытаеш пра магутную цэнтралізаваную дзяржаву з моцным царом і паслухмянымі манапалістамі. Аніслова пра КГБ-ФСБ, якая на самай справе кіруе і Пуціным і юкасамі-газпромамі. Тым больш аніслова пра жудасную галечу, абяздоленасьць, расчараванасьць і раўнадушнасьць дзесяткаў мільёнаў “дорогіх россіян”. Творчыя традыцыі гэбельсаўшчыны так і квітнеюць на прасторах германскіх краінаў.

Юрка Марозаў