НЕХ ЖЫЕ ПОЛЬСКА!

20 чэрвеня 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” публікуе артыкул пад назовам “Нямецкія эўрапарлямантары пагражаюць Польшчы”. Пасьля правалу суботняй сустрэчы канцлеркі ФРГ Мэркэль і прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага падалі голас нямецкія дэпутаты Эўрапярляманту. Яны абвінавачвалі Польшчу ў няўступлівасьці ў справе прыняцьця “эўраканстытуцыі” (Польшча патрабуе згадкі ў тэксьце пра Хрысьціянства і павелічэньня паўнамоцтваў і правоў паасобных краінаўз ЭЗ). Прэзыдэнт Эўрапарляманту Ганс-Герт Пётэрынг (канешне ж немец!) гукаў: “Польшча за гэта дачакаецца пэўных вынікаў!” Дэпутат Брок гукаў пра падзел Эўропы з прычыны ўпартасьці палякаў. Дэпутатка Кох-Мэрын заявіла: “Калі Польшчы не падабаецца, то няхай выходзіць з Эўразьвязу”.

Наш камэнтар: Какіе нехорошіе эті полякі — не даюць вялікай Нямеччыне распараджацца лёсамі Эўропы. Істэрыка гансаў і кохаў нагадвае істэрычную танальнасьць сумнапамятнага 1939 года. Тады таксама Польшчу пракліналі на ўвесь сьвет з Масквы, а ў хор “красных звёзд Кремля” суладна ўпісваліся галасы гітлерскіх салістаў. Даўно так не зрываліся з дыпляматычнага ланцуга напудраныя германцы. Вось жа як дапяклі іх палякі, што ня хочуць запісвацца ў берлінскія халуі. Нэрвуюцца немцы, а ўсё было так гладка напісана-падпісана разам з маскоўскімі партайгэносэ ў Томску і іншых месцах пра падзел Эўропы. Гісторыя яшчэ раз дэманструе: калі супраціўляецца хаця б адзін народ, міжнародная падступная змова сыпецца ў нішто.

Валеры Буйвал