ІРЖА

23 чэрвеня 2007 г. Французкая газэта “Le Figaro” піша пра барацьбу гішпанскіх біскупаў супраць новай сістэмы адукацыі, якую пачаў рэалізаваць урад сацыяліста Сапатэры. Цяпер вучняў будуць перш за ўсё вучыць шанаваць гамасэксуалістаў і “аднаполыя шлюбы”. Абмяжоўваецца і без таго абмежаванае рэлігійнае выхаваньне і адукацыя. Біскупы называюць “новаўвядзеньні” — “д'ябальскімі”.

Наш камэнтар: Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў Гішпаніі — краіне вялікай каталіцкай гісторыі, культуры і традыцыі. Лібэральна-сацыялістычная іржа разьела і гэтае грамадзтва. Садомская пошасьць спрабуе і тут правіць баль. Апошнім бастыёнам абароны нармальнай чалавечай прыроды застаецца Каталіцкі Касьцёл.

Юрка Марозаў