ЛЮСТРАЦЫЯ Ў ПОЛЬШЧЫ

22 чэрвеня 2007 г. Чэшская газэта “Pravo” паведамляе, што імя былога прэзыдэнта Польшчы А. Квасьнеўскага (таксама былога камуніста і міністра ў антынародным урадзе часоў Ярузэльскага) знаходзіцца ў сьпісе, абнародваным у Варшаве. Сьпіс з 500 прозьвішчаў прадстаўляе агентаў камуністычных спэцслужбаў Польшчы, якія працягваюць дзейнічаць у грамадзкім жыцьці краіны.

Наш камэнтар: Штодня люстрацыя ў Польшчы прыносіць новыя сюрпрызы. Хаця па праўдзе нічога сэнсацыйнага ў гэтых раскрыцьцях агентуры няма. Палітычная практыка агентуры, якая знаходзілася пры ўладзе, не выклікала сумневу — гэта была палітыка агентуры і вечных камуністаў. Яшчэ раз пацьвярджаецца ісьціна — дэмакратычная Беларусь павінна апэратыўна і грунтоўна ачысьціцца ад прадажных палітыканаў, якія цяпер езьдзяць у Маскву і дамаўляюцца пра інтэграцыю ў Расею ды сьпяваюць сэрэнады пра “народное едінство с властью”.

Юрка Марозаў