АБ'ЯВА. НОВЫЯ АРХІЎНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ

На старонцы (http://www.pazniak.com) зьмешчаныя новыя архіўныя матэрыялы — відэазапісы з 1994 года пэрыяду першых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. Ў першым матэрыяле выступ З. Пазняка з прэзыдэнцкай камандай на тэлебачаньні; у другім матэрыяле — выступ-лекцыя перад тэлегледачамі аб палітыцы намэнклятуры ў 1991-1994 гг.

На працягу апошняга месяца-паўтара гэтая старонка падвяргаецца рэгулярным электронным нападам невядомых зламысьнікаў, гэтак жа як і шэраг іншых беларускіх старонак і сэрвераў. Сутнасьць гэтых нападак беларусам зразумелая. Мацуйма Беларускі Інтэрнэнт.

-інфа-