СЬВЯТА Ў БУДСЛАВЕ. СЛАВА СЬЦЯГУ!

2 ліпеня вернікі з усяе Беларусі прыбылі ў Будслаў на сьвята Будслаўскага абраза Маці Божай. Знакаміты касьцёл ня мог зьмясьціць усіх вернікаў. Як і штогод, імша і казаньні (па-беларуску!) адбываліся на плошчы і полі вакол касьцёла. Беларусаў атачыла цемра паліцэйшчыны і гэбэ. Як толькі моладзь уздымала дзе-небудзь сярод масы людзей нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, туды кідаліся рэжымныя дзяржыморды, рвалі сьцягі, круцілі рукі людзям. Калі трыццаць тысячаў вернікаў засьпявалі гімн “Магутны Божа”, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ высока ўзьнялі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Штурхаючы людзей, да іх кінуліся пачвары ў цывільным. Але сябры Партыі сталі вакол Сьцяга і стрымлівалі сатаністаў, пакуль народ дасьпяваў гімн. Беларусы яшчэ раз убачылі антыбеларускую сутнасьць акупацыйнага рэжыму, а таксама пераканаліся, што трэба гуртавацца вакол нацыянальных і хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.

Юрка Марозаў