“ВОРУЮТ-С” (М. КАРАМЗІН)

9 ліпеня расейскія СМІ паведамілі, што палова дэпутатаў Цьверскай абласной думы знаходзяцца пад сьледствам. Абвінавачваньне даволі банальнае — карупцыя ў буйных памерах (перш за ўсё ў будаўнічым бізнэсе). Беларусы, якія бачылі няшчасную Цьверскую зямлю, заўсёды былі ўражаны разрухай і галечай, што пануюць у краявідах. Але чаму “папаліся” менавіта цьверскія правінцыялы? Такія групавыя злачынствы адбываюцца ў мясцовых ўладах па ўсёй імпэрыі, арыштоўваць і судзіць можна ўсіх і кожнага ў гнілой дзяржсістэме РФ. Для актывізацыі народнай любові лубянская эліта зусім выпадкова абрала менавіта цьверскіх злодзеяў. Цяпер і астатнія будуць больш баяцца, і расейскі народ будзе мацней любіць “строгага і справядлівага” Пуціна. Там нічога не зьмянілася з часоў Івана Жахлівага.

Янка Базыль