АЛЁША ПАД НАРВАЙ

У эстонскіх памежнікаў шмат працы. 7 ліпеня памежны атрад на рацэ Нарва назіраў за тым, як на расейскім беразе напівалася і галёкала кампанія “русскіх ребят”. Потым адзін зь іх распрануўся і паплыў на эстонскі бераг. Калі пьянага маладзёна схапілі і пачалі распытваць, ён ня мог ўспомніць сваё прозьвішча. Наўгародзец Алёша толькі паўтараў, што вельмі хацеў пабачыцца са сваёй дзяўчынай, якая жыве ў эстонскай Нарве. Цяпер яго будуць судзіць за незаконнае парушэньне дзяржмяжы. Беларускую мяжу расейскія алкаголікі парушаюць без праблемаў.

Янка Базыль