АДМЯНІЛІ АМНІСТЫЮ ЗЛАЧЫНЦАМ

14 ліпеня 2007 г. Гішпанская газэта “El Mundo” паведамляе з Аргeнтыны. Вярхоўны Суд краіны адмяніў сваім дэкрэтам усе папярэднія амністыі дзяржаўным злачынцам, якія катавалі і забівалі людзей падчас вайсковай дыктатуры 1976-83 гадоў (больш за 30 тысячаў забітых). Амністыі былі абвешчаны крывавым генэралам, прэзыдэнтам і іншым начальнікам і выканаўцам злачынных загадаў у часы прэзыдэнта Карласа Мэнэма (1989-99). Даведаўшыся пра апошні дэкрэт, адстаўны Мэнэм гукнуў: “Гэта ажывіць нянавісьць”. Дэмакратычныя арганізацыі краіны, сем'і ахвяраў, грамадзтва, якое пакутвала ад зьверстваў дыктатуры, наадварот выказваюць задавальненьне. Наперадзе арышты і судовыя працэсы над катамі народу.

Наш камэнтар: А крывавыя бонзы ўжо камфортна ўладкаваліся на пэнсіі, пачалі пісаць мэмуары, рабіць посьпехі ў бізнэсе. Аргентынскі прыклад сьведчыць пра непазьбежнасьць пакараньня для тых, хто зьнішчаў свой народ. Няхай аб гэтым задумаюцца бонзы і іхныя паслугачы з-пад мутнай зоркі антыбеларускага рэжыму. Іх чакае суд і справядлівае пакараньне за злачынствы супраць нацыі і культуры. Не адкруцяцца.

Юрка Марозаў