РАСЕЙСКІЯ ТЭРАРЫСТЫ БУДУЦЬ РАБІЦЬ ЧАЧЭНІЮ “ЦЭНТРАМ РУСКАЙ КУЛЬТУРЫ”

У Маскве 9 ліпеня адбылося сьвяточнае пасяджэньне “обшчественной палаты” пры Пуціне. Палатнікі атрымалі загад на стварэньне аптымістычнай атмасфэры з нагоды “алімпійскай перамогі” Расеі. Выступіў акадэмік Веліхаў і заклікаў “зрабіць Чачэнію адным з цэнтраў рускай культуры, пабудаваць рускі горад”. Для гэтага ён вынес прапанову заклікаць расейскіх спэцыялістаў ехаць у Чачэнію, актыўна ўдзельнічаць у мірным жыцьці.

Гуканьне з Масквы падхапіў крамлёўскі сатрап Чачэніі Кадыраў-малодшы. Гэты заявіў, што “у Чачэніі скончыліся ваенныя дзеяньні і цяпер усе занятыя стварэньнем тут чачэнскай Швайцарыі...” На бадзёрыя заявы крамлёўскіх аптымістаў чачэнскія партызаны апэратыўна арганізавалі адэкватны адказ. Раніцай 10 ліпеня яны падарвалі фугасамі і абстралялі у Вядзенскім раёне Чачэніі расейскія браневікі. Акупанты прызнаюць трох забітых і пяць параненых (як заўсёды, трэба лічыць расейскія страты на парадак больш).

Юрка Марозаў