РАСЕЙСКА-НЯМЕЦКІЯ ДАЧЫНЕНЬНІ

20 ліпеня 2007 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” паведамляе пра заявы з Берліну. Канцлер ФРГ Ангела Мэркэль зрабіла заяву, што Эўразьвяз не дапусьціць, каб расейскія і кітайскія капіталістычныя фонды скуплялі акцыі эўрапейскіх кампаніяў. Мэркэль зазначыла, што скупка адбываецца не з эканамічных меркаваньняў, а дзеля дасягненьня палітычных уплываў.

Наш камэнтар: Вось вам і томскія пакты-пагадненьні з Масквой. Берлін цешыўся думкай, што дамовіўся з усходняй імпэрыяй пра падзел Эўропы. А Крэмль і ня думаў прытрымлівацца “джэнтльмэнскіх пагадненьняў” ды пачаў з прагнасьцю вечна галоднага драпежніка скупляць, падмінаць пад сябе нямецкую і іншую эўрапейскую маёмасьць. Немцы, відаць, сталі ўжо здагадвацца, што гэта ёсьць палітыка, а не эканоміка.

Янка Базыль