ХВАРОБА ЧЫРВОНАЙ ЧУМЫ

18 ліпеня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Партугаліі. Там усе ў шоку. Партугальскі пісьменьнік Жазэ Сарамагу (ляўрэат прэміі Нобэля за 1998 г.) аргумэнтавана выступіў за інкарпарацыю Партугаліі ў Гішпанію. Маўляў, так будзе лепш для абедзьвюх дзяржаваў. Яго не зразумелі. Народ ганарыцца сваёй радзімай і сваёй гісторыяй. Толькі адзін раз за 900-гадовую гісторыю сваёй краіны партугальцы апынуліся на 80 гадоў пад уладай гішпанскага караля. Але ў 1640 годзе народ вытурыў акупантаў са сваёй зямлі і ў выніку пераможнай вайны аднавіў сваю незалежнасьць.

Наш камэнтар: Многія шукаюць адказ на пытаньне: а што гэта здарылася зь вядомым пісьменьнікам? А здарылася гэта даволі даўно. Сарамагу амаль усё жыцьцё правёў у мясцовай камуністычнай партыі. Ён, мабыць, інтэрнацыяналіст (бальшавікі часта былі “за пораженіе своего отечества”). Так што здараецца абвастрэньне хваробы пад назовам “інтэграцыя” ня толькі з членамі антыбеларускага “саюза пісателей” Чаргінца.

Валеры Буйвал