РЭПРЭСІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ

Беларусафобны рэжым пашырае рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.

Насту Азарку зь Нясьвіжу выклікалі ў Менскую абласную пракуратуру і ўручылі афіцыйнае абвінавачаньне — удзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Наста стала трэцяй рэгіянальнай актывісткай, якой пагражае зьняволеньне. У жніўні ў Салігорску будуць судзіць шаснаццацігадовага беларуса Івана Шылу, абвінавачаньне прад'явілі Яраславу Грышчэню ў Баранавічах.

Наста Азарка падчас допыту ў абласной пракуратуры атрымала афіцыйнае абвінавачаньне ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту”.

(паводле радыё Свабода)