ПСІХІЯТРЫЧНЫ ТЭРОР У РАСЕІ

30 ліпеня расейскія СМІ паведамілі пра акт псіхіятрычнага тэрору на расейскай правінцыі. Мурманская журналістка Ларыса Арап надрукавала была ў мясцовай прэсе артыкул пад тытулам “Дурдом” пра мэтады “лячэньня” у мясцовым псіхдыспансэры. Сярод іншых дзікасьцяў “лекары” ўжываюць да дзяцей — пацыентаў дыспасэра электрашок. Кіраўніцтва псіхдыспансера выклікала журналістку на сустрэчу, каб “абмеркаваць тэму”. Калі яна прышла, яе зьвязалі і пачалі “лячыць”. Сямья доўга ня ведала, дзе яна. Потым доўга дамагалася сустрэчы зь ёю. На спатканьне з дачкой Арап вынесьлі на насілках, яна ледзь магла варушыцца і гаварыць. Да справы выратаваньня закладніцы з “палаты нумар шэсьць” падключыўся шэраг праваабарончых арганізацыяў і аўтарытэтаў у РФ і за мяжой. Гэбісты ў белых халатах аднаўляюць сваю жудасную практыку.

Янка Базыль