АЧЫШЧЭНЬНЕ АД МАСКОЎСКАГА САТАНІЗМУ

Расейскія СМІ ўзьвіліся пішчом. 14 жніўня абласная рада ва ўкраінскім горадзе Чарнаўцы прыняла рашэньне аб перайменаваньні вуліцы Гайдара (вядомага расейскага тэрарыста-забойцы часоў грамадзянскай вайны, а адначасова папулярнага дзіцячага пісьменьніка — такое магчыма толькі ў Расеі!). Вуліцу назавуць у гонар камандзёра Украінскай Паўстанцкай Арміі Рамана Шухевіча, які кіраваў барацьбой супраць расейскіх акупантаў і быў забіты НКВД ў 1950 годзе. Нядаўна ў Чарнаўцах зьнесьлі савецкі помнік “ястребкам” (расейскія СМІ называюць гэтых гэбоўскіх карнікаў “добровольцамі”). Чарнавіцкія дэпутаты заявілі, што ў іхным горадзе няма месца “сымвалам таталітарызма і помнікам зьнішчальнікам нацыянальна-вызвольных ідэяў”. Працэс ачышчэньня ад маскоўскага сатанізму на Украіне працягваецца.

Янка Базыль