“ДАЁШ ТРЕТІЙ СРОК!?”

14 жніўня ў Наўгародскай вобласьці прагрымеў першы салют у гонар трэцяга тэрміну Пуціна. Каля станцыі Малая Вішэра ўначы выбухнула “самаробная бомба” пад чыгункай, па якой ў гэты момант праходзіў хуткасны цягнік “Маска-Пецярбург”. Вагоны заваліліся і скаціліся з насыпу. 60 чалавек паранена, 20 з іх знаходзяцца ў шпіталі. Расейскія тэлеканалы адразу ж паказалі, як Пуцін камандуе выратавальнай апэрацыяй па тэлефоне з Тувы (там ён адпачывае разам з князем Манака) і як галоўны чэкіст Патрушаў робіць справаздачу па інцыдэнце ды кажа пра лубянскія “дополнітельные меропріятія”. Пачынаецца даўно знаёмая крамлёўска-лубянская песьня на тэму неабходнасьці “навесті порядок железной рукой”. Чым бліжэй да выбараў, тым больш Лубянка будзе арганізоўваць такіх акцый дзеля “кансалідацыі расейскага грамадзтва вакол жалезнага Уладзіміра”. Цалкам магчыма, што калі грамадзтва раптам не надта захоча “кансалідавацца”, то Пуцін ўвядзе якое-небудзь надзвычайнае становішча пасьля чарговых выбухаў.

Юрка Марозаў