ЧЫРВОНЫ СЬМЕТНІК У ФРАНЦЫІ

26 жніўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Францыі. У Парыжы паліцыя выпадкова арыштавала Марыну Пэтрэлі, італьянскую тэрарыстку з “Чырвоных брыгадаў”. У 1981 г. Яна застрэліла ў Рыме камісара паліцыі. Яе схапілі, пасадзілі ў турму. Але ў 1986 г. яна выкарыстала свой турэмны адпачынак (!) для таго, каб уцячы ў Францыю. Тадышні прэзыдэнт Францыі заявіў, што ягоная краіна дае прытулак усім левым італьянскім злачынцам (з умовай, што на іхных руках няма крыві). Але на самай справе ў Францыі схаваліся сярод іншых тэрарысты, якія ўдзельнічалі ў забойствах. Дагэтуль у Францыі жывуць 140 італьянскіх левых тэрарыстаў. Іхнымі ахвярамі ў Італіі сталі 400 чалавек. Вядома, што Сарказі, калі ён быў яшчэ міністрам унутраных справаў, адмяніў пастанову Мітэрана. Арышт Пэтрэлі — ня першы эпізод ачышчэньня Францыі ад італьянскіх злачынцаў.

Наш камэнтар: Газэта забылася паведаміць, хто аплочваў, натхняў, трэніраваў італьянскіх забойцаў-левакоў, хто аддаваў ім загады на тэракты і дэстабілізацыю італьянскага грамадзтва. Гэта ўсё — кліенты КГБ СССР, “проверенные товарішчі”. Мітэран і ягоныя сацыялісты на працягу гадоў рабілі з Францыі надзейны прытулак для крывавых прамаскоўскіх злачынцаў (ня трэба зьдзіўляцца, што афіцыйны Парыж актыўна супрацоўнічаў з Масквой у справе ліквідацыі Беларускай дзяржавы). Цяперашнія ўлады Францыі паціху пачынаюць разграбаць гэты палітычна-крымінальны сьметнік. Трэба чакаць, што італьянскія “товарішчі” пачнуць уцякаць у Расею. Іх прыняла б пад амністыю і цяперашняя камуністычная ўлада даўніх маскоўскіх кліентаў. Ды толькі італьянскае грамадзтва не дазволіць гэта зрабіць, памятаючы чырвоны тэрор.

Юрка Марозаў