РАСЙСКІ ГЭБІЗМ ХОЧА МАНІПУЛЯВАЦЬ БЕЛАРУСЯЙ

Расейскі амбасадар у Беларусі Сурыкаў прыцягнуў да сябе ўвагу, публічна заявіўшы, што ў адказ на разьмяшчэньне амэрыканскага ракетнага шчыта ў Эўропе Расея гатова разьмясьціць у Беларусі аб'екты ядзернай зброі. Зразумела, што чыноўніку загадалі з Крамля папалохаць Амэрыку. ЗША не спалохаліся, а зрабілі сур'ёзную заяву наконт расейскіх агрэсіўных замашак. У выніку літаральна на наступны дзень, 28 жніўня, тав. Сурыкаў зноў публічна выступаў. Ён заявіў, што ўчорашнюю ягоную заяву “неверно понялі”. Усё добра зразумелі і амэрыканскі і эўрапейскія народы: гэбоўская Расея робіць з нашай Беларусі атамны пляцдарм для сваёй антычалавечай палітыкі. Добра было б, каб і беларускі народ урэшце зразумеў, што гвалтаўнікі і акупанты робяць яго і ягоную краіну закладнікамі расейскай ваеншчыны.

Янка Базыль