ПАЛІЦЭЙШЧЫНА НА АРШАНСКІМ ПОЛІ.

Такой мабілізацыі паліцэйшчыны на сьвятым полі Варшанскай перамогі 8 верасьня 1514 года мы яшчэ ня бачылі. 8 верасьня 2007 года паліцэйскія кардоны і аблавы суправаджаліся таксама ваеннымі дзеяньнямі сапёрных частак арміі. Каб не дапусьціць людзей на поле славы, начальства з сапёрамі шукала на ім бомбы і снарады (ці не 1514-га года?). На беларусаў кідаліся дзяржыморды рэжыму і арыштоўвалі іх (дзесяткі арыштаваных). Усё дзеля таго, каб не адбыўся вялікі маладзёвы фэст і канцэрт у славу беларускай перамогі над маскоўскімі агрэсарамі. Сьветлае народнае сьвята з нагоды перамогі над масквой — як костка ў горле сёньняшніх маскоўскіх халуёў з рэжымных структураў. Ворагі баяцца беларускай гісторыі, баяцца, што пераможны дух вернецца ў сэрцы нашых людзей, што, як у 1514-м, беларускі народ пагоніць здраднікаў і акупантаў са сваёй зямлі. Вораг Беларусі калоціцца ад страху. Брутальны паліцэйскі тэрор, забароны і прафанацыя ня выратуюць антыбеларускі рэжым.

Янка Базыль