“МІСТЭРЫЯ-БУФ”

У Расеі паціху разгортваецца містэрыя-буф, сцэнар якой вельмі знаёмы беларусам. 22 верасьня расейскія інтэрнэт-выданьні застракацелі паведамленьнямі пра тое, як у Маскве міліцыя спыніла машыны, у якіх ехаў Эдзічка Лімонаў і ягоная сьвіта. Бальшавікі-фашысты (“Другая Россія”, антыпуцінская дэмакратыя) ехалі на перадвыбарчы мітынг на правінцыю. Міліцыя адабрала ў іх пашпарты. Гэта падаецца ў драматычнай інтанацыі “репрессій”. Пару дзён раней тыя ж выданьні пісалі пра тое, як “на региональных праймериз Каспаров и Касьянов идут ноздря в ноздрю и продолжаются выборы единого кандидата от демократических сил...” І сапраўды цікава, чым скончацца пошукі маскоўскага Мілінкевіча, адзінага і непаўторнага? Адпрацаваўшы сцэнар у лабараторных умовах на Беларусі, Масква раскручвае яго на шырокіх прасторах Расеі. Мэта тая ж: любымі спосабамі (у тым ліку і легендарным заклікам “Ідзі і скажі ему НЕТ!”) Крэмль-Лубянка праз сваіх падстаўных імкнецца загнаць расейскі электарат на выбарчую фальшыўку.

Янка Базыль