РУСКІ ПРАВІНЦЫЯЛІЗМ У БЕЛАРУСКІМ МУЗЭІ

24 верасьня 2007 г. Гішпанская газэта “El Pais” паведамляе з Вены. Тамака ў Галерэі Альбэрціна адкрылася вялікая выстава пад тытулам “Ад Манэ да Пікасо”. Разгортваецца гісторыя эўрапейскага жывапісу. Гледачы ўбачаць палотны Мадзільяні, Шагала, Маціса, Рэнуара і іншых знакамітых мастакоў.

Наш камэнтар: А з Нацыянальнага мастацкага музэя Беларусі ў Менску чуюцца праклёны шэптам. Канчаецца правалам выстава “велікой русской культуры” з Трацьцякоўкі ў Маскве. Ужо трэці месяц у музэі вісіць маскоўская выстава “Пленнікі красоты. Академіческая і салонная жівопісь конца 19 века”. Па БТ круцяць рэклямныя ролікі: “Товарищи! Насладитесь картинами самых популярных и модных русских художников 19 века!” Але сталічная публіка добра памятае, якія былі выставы нават пры саветах. На салённыя пустышкі трэцяразрадных “художніков” беларусы не пайшлі. Тым больш, што кошты на білеты былі выстаўлены такія, якіх няма нават у Луўры і Прада. Пустая галерэя дорага абышлася музэйнаму бюджэту. Аказваецца, Трацьцякоўка прымусіла беларусаў выплаціць шалёную суму страхоўкі сваіх салённых сюжэтаў. Дорага каштуе нашай культуры іхная “красота”. А ў Вене выстаўляюць Мадзільяні і Рэнуара...

Юрка Марозаў