“РАЗГУБЛЕНЫЯ БЕЛАРУСЫ”, МОЦНЫЯ БАСКІ І САЛІДАРНЫЯ ВАЛІЙЦЫ

23 верасьня 2007 г. Нідэрляндская газэта “Nederlands Dagblad” паведамляе з Басконіі. Касьцільцы і замежнікі ўпадабалі гэтую правінцыю Гішпаніі (дзе народ вядзе змаганьне за незалежнасьць ад Гішпанскага каралеўства). Чужаніцы актыўна скупляюць маёнткі, дамы і будуюць дачы. Спэкулянты нерухомасьцю адразу ўзьвінцілі кошты на дамы і зямлю. Цяпер баскі практычна ня могуць набыць на сваёй зямлі дом або зямельны ўчастак. У адказ народ пачаў актыўна падпальваць дамы, занятыя ласымі чужаніцамі.

Наш камэнтар: Такое ўжо здаралася ў Валіі (Уэльс), краіне на Брытанскіх выспах, падпарадкаванай Лёндану. Там таксама чужаніцы з імпэрскай сталіцы адцясьнілі мясцовых людзей і пачалі актыўна атабарвацца на іхняй зямлі. Гэта была вырабленая антывалійская палітыка Лёндану. Цікава, што валійцы ўжылі тую ж аргумэнтацыю супраць паўзучай калянізацыі: па ўсёй Валіі запалалі маёнткі і дамы незапрошаных госьцікаў.

Беларусам добра зразумелая гэтая сытуацыя. Мясцовая мафійная публіка, далучаная да рэжыму, і расейская бандыцкая кодла ўжо на працягу гадоў скупляюць і будуюць дамы, маёнткі і кватэры на нашай зямлі. У выніку кошты падскочылі так высока, што большасьць беларускіх семьяў ня можа нават марыць пра сваё жыльлё. Людзі разгублена пытаюцца адзін у аднаго: што рабіць?..

Юрка Марозаў