ГІСТОРЫЯ — ГЭТА БУДУЧЫНЯ

29 верасьня 2007 г. Славацкая газэта “SME” паведамляе, што на японскай высьпе Акінава адбываюцца дэманстрацыі пратэсту. 100 тысячаў людзей пратэстуюць супраць новых падручнікаў па гісторыі для школаў. У новай рэдакцыі тэкстаў не паведамляецца пра зьверствы японскай ваеншчыны. Падчас наступу амэрыканскай арміі на Акінаве японскія генэралы загадвалі афіцэрам раздаваць мірнаму насельніцтву гранаты і прымушаць людзей падрывацца на іх цэлымі семьямі, каб “не патрапіць у палон да ворага”. Загінулі дзесяткі тысячаў японцаў.

Наш камэнтар: Справядлівы пратэст ёсьць сьведчаньнем высокай культуры японскага грамадзтва, якое не пагаджаецца з гістарычнай няпраўдай і ня лічыць школьны падручнік “драбязой для дзяцей”. Які выразны прыклад для многіх беларусаў, што абыякава ставяцца да акупанцкага зьдзеку з нашай гісторыі і культуры ў “образовательных учрежденіях”, як называюцца цяпер зрусіфікаваныя школы ў Беларусі.

Валеры Буйвал