“СІГНАЛ АД СІСТЭМЫ”.

5 кастрычніка 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” піша пра скандал ў сядзібе Эўразьвязу ў Брусэлі. Там адкрылася фота выстава пра зьверствы расейскай ваеншчыны ў Чачэніі. На трэці дзень, аднак, начальства загадала зьняць гэтую выставу. Невядома нават, дзе знаходзяцца фота. Можа “эўрадэмакраты” іх нават спалілі. Супраць гэтага ўчынку выступілі з пратэстам дэпутат ад Летувы Ландсбэргіс і паляк Шыманскі. Ландсбэргіс празрыста нагадаў, што сацыялістычныя кіраўнікі Эўразьвязу “атрымалі сігнал ад Сістэмы”.

Наш камэнтар: Ландсбэргіс безумоўна меў на ўвазе карупцыйную сістэму Брусэль-Масква, якая напалохалася жудаснай праўды пра расейскую эсэсаўшчыну. Ружовы Брусэль на поўніцу падтрымлівае свабоду збачэнцаў і злачынцаў ўсіх масьцяў, але загадаў зачыніць (а магчыма зьнішчыць) выставу дакумэнтальных фота. Яшчэ раз раскрылася фальшывая сутнасьць гэтай Сістэмы.

Валеры Буйвал