“ЦІБЭТЦЫ ВЕРАЦЬ У СВАЮ ПЕРАМОГУ”.

21 кастрычніка 2007 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” паведамляе пра народныя выступы на Цібэце. Атрымаўшы зьвесткі пра ўручэньне духоўнаму лідэру Цібэта Далайламе Мэдаля Кангрэса ЗША тысячы цібэтцаў, галоўным чынам будыйскія манахі ўжо чацьверты дзень запар дэманструюць на вуліцах сталіцы Лхасы і іншых гарадоў акупаванай кітайцамі краіны. Кітайскія паліцыя і армія атачылі кляштары і храмы.

Наш камэнтар: Далайлама вымушаны быў пакінуць Цібэт у далёкім 1959 годзе і працягвае змаганьне за вызваленьне радзімы знаходзячыся на эміграцыі. Нягледзячы на ўсе спробы акупантаў і іхных мясцовых паслугачоў народ працягвае супраціў акупацыі пад кіраўніцтвам свайго лідэра. Цібэтцы вераць у сваю перамогу.

Янка Базыль