ЯНЫ “ЎПЭЎНЕНЫ, ШТО ЎЛАДА ПАВЕРНЕЦЦА ДА ІХ ТВАРАМ”

22 кастрычніка 2007 г. Славацкая газэта “Pravo” паведамляе з Рыма. Там адбылася 700-тысячная дэманстрацыя левых партыяў і прафсаюзаў супраць рэформаў падатковай сістэмы і сацыяльнага забесьпячэньня. Цікава, што арганізатары заявілі: “Мы пратэстуем супраць тэндэнцыі, а не супраць ураду Рамана Продзі”.

Наш камэнтар: Прэм'ер Італіі Рамана Продзі — камуніст з 50-гаддовым стажам. Зразумела, што камуністы і левыя ня могуць выступаць супраць яго. Тады які сэнс быў у гэтай дэманстрацыі? Напрошваецца параўнаньне гэтай левай зьявы з плянамі менскіх сацыяльных арганізатараў. Яны разгарнулі (даволі кволую) падрыхтоўку да “соціального марша”, што павінен адбыцца на пачатку лістапада. Зразумела, што як заўсёды яны выведуць на Бангалор ня больш за 700 чалавек. Будуць махаць сінімі сьцягамі і казаць па-расейску пра “Мы не против нашего президента, давайте напишем к нему наше обращение, главное не допускать политических лозунгов. Мы, конечно за лучшую жизнь, но не надо нам никакого национализма...”

Ёсьць вялікае падабенства прыёмчыкаў “сацыяльнага маршу” і нядаўняга “европейского марша”. Адны і тыя ж маршавікі і тыя, хто стаяць за імі, гоняць беларусаў на балота ды дыктуюць “челобітные” дыктатару. Яны вытрымліваюць падрыхтоўчы рытуал у падрабязнасьцях. Нават (як і еўрамаршавікі) напісалі ліст “жалезнай даме” Пяткевіч — “Мы уверены, что власть повернётся к нам лицом” і г.д. Яшчэ адзін тупік, падрыхтаваны падстаўнымі папамі-гапонамі.

Юрка Марозаў