ПРАПАГАНДА Ў РАСЕІ

24 кастрычніка ў Маскве абвясьцілі пра “поўную” (але пакуль яшчэ не “окончательную”) перамогу пуцінскага капіталізма-камунізма. Памошчнік Пуціна Ігар Шувалаў выступаў на паседжаньні Амэрыканска-расейскай дзелавой рады і сказаў сярод лічбаў і статыстычных выкладак: “В этом году мы будем иметь темпы роста ВВП небывалые... Растёт уровень жизни населения...” Беспардонная хлусьня ідзе трыюмфальным шэсьцем па перадвыбарчай Расеі пасярод народнай галечы, жудаснай крымінальшчыны і ўзбагачэньня гэбоўскіх элітаў.

Янка Базыль