“БО САМЫ ТАКІЯ Ж”.

29 кастрычніка 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра візыт вайсковай дэлегацыі з Бірмы ў Маскву. Як паведаміў у прэсе палкоўнік сухапутных войскаў І. Канашэнкаў, бірманцы да 4 лістапада будуць весьці перамовы з расейскімі калегамі пра праграму навучаньня бірманскіх афіцэраў у Расеі. Вядома, што раней Масква забясьпечвала бірманскую хунту самалётамі і верталётамі.

Наш камэнтар: Увесь сьвет ня выйшаў яшчэ з шоку пасьля нядаўняй крывавай расправы, якую наладзіў над мірнымі дэманстрантамі бірманскі рэжым. А маскоўскія таварышы ўжо прымаюць у сябе залітых крывёй генэралаў і абяцаюцца навучыць іх ваеннай справе. Ці не ў Чачэнію павязуць іх на практыку катаваньняў і расстрэлаў? Маскве ня сорамна прылюдна зьнюхвацца і хаўрусіцца з дзікім антычалавечым рэжымам. Бо самы такія ж.

Юрка Марозаў